Наши координаты:
231042, г. Сморгонь, пер. Почтовый, 13, e-mail:
ds15-smorgon@mail.grodno.by


Спадчына маёй краіны

Радзіма для чалавека – самае дарагое і святое, без яе ён перастае быць асобаю. Чалавек магутны любоўю да роднай зямлі. Гэтае пачуццё акрыляе і ўзносіць яго, робіць непераможным. Любоў да Радзімы – гэта веданне мінулага свайго народа – яго перамог і паражэнняў, здабыткаў і страт, яго герояў, мысліцеляў, вялікіх майстроў, помнікаў духоўнай і матэрыяльнай культуры.

У кожнай краіны, нават самай маленькай, ёсць свая мова, свая гісторыя, свая культура.  Наш народ і наша краіна не выключэнне. У нас багатая гісторыя, самабытная культура, прыгожая і мілагучная мова.

Таму перад выхавальнікамі і бацькамі сёння стаяць наступныя задачы:

-         раскрыць дзецям багацце і непаўторнасць роднай мовы;

-         выхаваць паважлівыя адносіны да сваіх бацькоў, дзядоў, роднага горада, сваёй краіны;

-         азнаёміць дзяцей з народнымі традыцыямі, далучыць да вытокаў фальклору і нацыянальнага мастацтва.

Паважаныя педагогі!

На працягу некалькіх гадоў наша ўстанова дашкольнай адукацыі працуе над пытаннямі выхавання нацыянальнай самасвядомасці выхаванцаў. У дадзеным раздзеле мы прапануем матэрыялы з вопыту работы нашай установы дашкольнай адукацыі: кансультацыі для бацькоў, канспекты музычных гасцёвен, пастаноўкі казак тэатра "Батлейка", канспекты экскурсій у міні-музей.

Родная мова

У марах, у песнях, у снах.

Мае ў ёй кожнае слова

Свой колер, і смак, і пах.

Зліваюцца гукі ў словы

І ў рэчышчы роднай мовы.

Як рэкі ў мора, цякуць.

А.Грачанікаў

 

Залацістыя прасторы.

Незлічона ясных зор.

Рэкі ціхія, азёры.

Галасісты шумны бор!
Ты нас ласкай атуліла.

І я ў шчасці гавару.

Як ты сэрцу майму міла.

Дарагая Беларусь!

Пятрусь Броўка

 

 

Трэба ведаць-сэрца просіць,
Як дзядам, бацькам жылося…

Як сахой даўней аралі,

Як смыком зямлю бярлялі,
Трэба ведаць…І пра тое

Што спявалі, у што гулялі,
Апраналі што? Якое?..

Трэба ведаць! Сэрца просіць!

Пятрусь Броўка